Главная » 2015 » Май » 26 » ПАМЯЦІ ВЁСКІ ЛІХАЎНЯ
12:41
ПАМЯЦІ ВЁСКІ ЛІХАЎНЯ
ПАМЯЦІ ВЁСКІ ЛІХАЎНЯ

Назоў яе ад слова “лiха”.
Хапала, пэўна лiха тут.
Ды iснаваў тут мiрна-цiха,
Жыў-быў тут працавiты люд.
Вiдаць, хапала часам гора.
Ды тут жылi гаспадары,
Ды вёска мела моцны корань,
Амаль “кулацкiя” двары.
Iх разбуралi ў трыццатым.
Вайна прыносiла iм страты.
Ды вёска ўсё ж жыла-была,
Пакуль Чарнобыль той пракляты
Не пахаваў яе датла.
Аднавясковец-аднагодак
Мне кажа: “Бачу вёску ў сне”.
Няўжо прадбачыў гэта продак,
Назваўшы Лiхаўняй яе?
Просмотров: 810 | Добавил: Zbarouski | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar